„Белпошта”: атрымаць пенсію і аплаціць камуналку можна дома
„Белпошта” нагадвае пра магчымасць атрымаць пенсію дома праз паштальёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт арганізацыі.
„У мэтах стварэння дадатковай абароны пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі ад распаўсюджвання вірусных інфекцый, вы можаце звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі, каб арганізаваць выплату пенсіі (дапамогі) паштальёнам дома”, – адзначылі ў „Белпошце”.
Адначасова з выплатай пенсій дома можна аплаціць камунальныя паслугі.
