«Белпошта» не хоча дапамагчы пенсіянерам



Прадстаўнікі гарадзенскіх сацыял-дэмакратаў хацелі дапамагчы пенсіянерам горада разабрацца з новымі грашыма. Тыдзень таму кіраўнік суполкі БСДП (Грамада) ў Кастрычніцкім раёне Гародні Анатоль Мышкевіч звярнуўся ў гарадзенскую «Белпошту» з просьбай, каб пенсіянерам, выдавалі памятку, ў якой было б пазначана, як выглядаюць новыя грошы. Аднак да сацыял-дэмакратаў прыйшла адмова ў гэтай просьбе.

m1

Кажа Анатоль Мышкевіч:

— На жаль адказ на наш зварот быў адмоўны. Вядома, гэта толькі таму, што мы звярталіся як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. Упэўнены, што калі б да іх з такой жа просьбай звярнуўся БРСМ, яны б у той жа дзень далі станоўчы адказ. 

Маладзёну даслалі некалькі памятак, як невялічкую маральную кампенсацыю за ліставанне. Пенсіянеры ж будуць набываць такія памяткі за свой кошт.

m

m4

m3

m2

 

Беларускае Радыё Рацыя