„Белпошта” пакуль не прымае паштовыя адпраўленні ў Кітай
У сувязі з адменай рэйсаў авіякампаній-партнёраў, якія ажыццяўляюць перавозку міжнародных паштовых адпраўленняў з Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку, «Белпошта» часова прыпыняе прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў на гэтым напрамку.
Пра гэта паведамляе сайт прадпрыемства.
«Белпошта» прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
