„Белпошта” прапануе бясплатна адправіць паштоўку да 8 Сакавіка



РУП «Белпошта» правядзе ў некаторых аддзяленнях сувязі акцыю «Вясенні камплімент» да 8 Сакавіка, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».

Усе жадаючыя 5 сакавіка змогуць набыць у месцах правядзення акцыі простыя паштовыя карткі або паштоўкі ў канвертах (да 20 кг), а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.

У Менску акцыя пройдзе ў круглай зале паштамта (пр. Незалежнасці, 10) з 15.00 да 17.00 і ў аддзяленнях паштовай сувязі нумар 136 (вул. Адзінцова, д. 36/1) з 10.00 да 11.00.

Поўны спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, размешчаны на сайце прадпрыемства.

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што ў акцыі могуць прыняць удзел толькі фізічныя асобы.

БелТА