Белпошта выпусціла марку, прысвечаную Слоніму
РУП «Белпошта» выпусціла паштовую марку, прысвечаную Слоніму. На марцы адлюстраваны помнік-герб Слоніма, які знаходзіцца каля Слонімскага райвыканкама, касцёл Святога Андрэя, Свята-Троіцкі сабор і драмтэатр.
Выданне паштовай слонімскай маркі прымеркавана да Свята беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца ў Слоніме праз два месяцы – 1 верасня.
Гашэнне маркі адбудзецца 10 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя