Cайт Беларускага Радыё Рацыя быў заблакаваны
Заўважана, што частка ДНС-сервераў, якія належаць Белтэлекаму (гандлёвая марка ByFly), мае выдалены запіс пра адрас нашага сайта. ДНС – марудная служба, і ёсць думка, што да раніцы запіс можа быць выдалены на ўсіх белтэлекамаўскіх серверах. Каб сайт і надалей працаваў, а таксама каб пазбегнуць падобнай блакіроўкі і іншых сайтаў, раім змяніць адрасы ДНС-службы на гуглаўскія – 8.8.8.8 ці 8.8.4.4
Больш інфармацыі пра гэта – https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Google_Public_DNS
Змяніць наладкі ДНС вам дапаможа любы адмысловец IT-сферы.
Беларускае Радыё Рацыя