Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза



Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Гэта адбылося 30 чэрвеня на пасяджэнні выканаўчага савета арганізацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі яе прадстаўнікі. З 1 ліпеня БТРК больш не зможа атрымаць доступ да шэрагу паслуг, даступных для членаў ЕВС. Сярод іх:абмен навінамі і музычным кантэнтам; правы на трансляцыю пэўных музычных і спартыўных мерапрыемстваў; юрыдычную, тэхнічную і даследчую экспертызу;  паслугі па абароне інтарэсаў.

У канцы траўня Еўрапейскі вяшчальны саюз запатрабаваў ад Белтэлерадыёкампаніі тлумачэнняў за паказ здзекаў з людзей. І даў на гэта два тыдні.

З прапановай выключыць Белтэлерадыёкампанію з арганізацыі выступіла Швецыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belarus.by