„Белыя халаты”: у Барысаве затрымалі лекара-неўролага



Учора ў Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Цялегу. ТГ-канал „Белыя халаты” распавядае, што пры затрыманні доктара збілі, а потым адвезлі ў Гародню, дзе памясцілі ў СІЗА.

Паводле інфармацыі чытачоў „БХ”, у панядзелак у сваёй кватэры быў затрыманы лекар-неўролаг Аляксандр Цялега. Пры затрыманні яго нібыта збілі, пасля чаго адвезлі ў гарадзенскі СІЗА.

„У Барысаве гэтага лекара ўсе ведаюць. Можа ў Гародні хто небудзь у СІЗА зможа перадаць яму цёплыя рэчы. Павезлі доктара літаральна ў ніжняй бялізне”, — прыводзіць крыніца словы сваіх чытачоў.

З чым звязана затрыманне, не паведамляецца.