Берасце. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах



Рэспубліканскі круглы стол пад назвай «Берасце. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах» адбыўся ў горадзе над Бугам. Мерапрыемства, на якім выступілі вядучыя навукоўцы – гісторыкі, спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў Беларусі, праходзіла ў Берасцейскай абласной бібліятэцы.

Падрабязней кажа краязнаўца і галоўны рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі:

– Вельмі выдатна, што ўзгадалі шматлікія брэнды Берасця. Іх ужо называюць, каб берасцейцы засвоілі: як берасцейская ўнія, берасцейскі мір, берасцейская крэпасць. Хоць і сціпла, але ўзгадвалі абарону ў 1939 годзе. Мала яшчэ акцэнтаў на той берасцейскай сустрэчы, якую зрабіў Вітаўт у 1409 годзе, думаю, што гэта патэнцыйна мы мусім раскручваць як адзін з брэндаў. Горад як горад, сустрэчаў, дыялогаў, народаў, канфесіяў і нават эканамічныя сустрэчы і дыялогі. Вельмі з намёкам прагучала: берасцейскі канцыянал – выдатны помнік музычнай культуры, адзін з першых друкаваных зборных нотных дакументаў.

Падрабязней азнаёміцца з праграмай круглага стала, агучанымі тэмамі і выступоўцамі можна на сайце Берасцейскай абласной бібліятэцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя