Берасце чарговы раз запатрабавала свабоду Хартыі-97
Берасце чарговы раз запатрабавала свабоду Хартыі-97. У людных месцах горада з’явіліся расцяжкі і ўлёткі з адпаведным надпісам. Неабыякавая жыхарка Берасця лічыць гэта агульным праяўленнем свайго стаўлення да ціску на незалежную прэсу і журналістаў як у Беларусі, так і ў Расеі:
— Кожная дыктатура, кожны дыктатар баіцца вольнага слова. Мы бачым гэта на пракладзе Беларусі, дзе блакуюцца незалежныя сайты, дзе пераследуюцца журналісты, блогеры. Апошнім часам мы бачым гэта ў Расеі, дзе развярнулася сапраўдная вайна супраць сацыяльных сетак, таму абавязак грамадзян супрацьстаяць гэтаму, не даваць задушыць вольнае слова.
Па словах жанчыны, патрэбна, каб кожны грамадзянін Беларусі, хто разумее каштоўнасць вольнага слова, супрацьстаяў гэтаму і рабіў, што і як мог у кірунку абароны свабоды незалежных мас-медыя.
Беларускае Радыё Рацыя