Берасце: дадзеныя па COVID-19 не агучваюцца пяты дзень
Сітуацыя з COVID-19 у Берасцейскім рэгіёне застаецца невядомай. Новыя дадзеныя не агучваюцца пяты дзень, у той час як рэспубліканская статыстыка імкліва расце:
– Чыноўнікі могуць проста баяцца агучваць лічбы, паколькі не ведаюць, якой будзе рэакцыя насельніцтва. Яшчэ адная прычына — разыходжанне ў дадзеных на рэгіянальным і рэспубліканскім роўні. Колькасць тых, хто хварэее на каронавірус, не заўсёды адпавядае рэальнасці. Па-ранейшаму выяўляюцца шматлікія пнеўманіі, тэсты не даступныя для кожнага жыхара вобласці.
Таксама на Берасцейшчыне людзі самастойна арганізуюць валанцёрскую дапамогу для лекараў. Пераважна збіраюць маскі і сродкі гігіены. Сустракаюцца скаргі на тое, што не заўсёды можна перадаць сабраныя рэчы ва ўстановы аховы здароўя.
Калі не будуць прымененыя больш жорсткія меры, то ў Берасцейскай вобласці лічба хворых на каронавірус зафіксуецца на роўні каля паўтысячы чалавек.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: МН