Берасце і Пінск – у небяспечнай зоне па ВІЧ-інфекцыі



На Берасцейшчыне з пачатку года зарэгістравана звыш пяцідзесяці выпадкаў захворвання на ВІЧ-інфекцыю.

У сумнай статыстыцы па-ранейшаму лідзіруюць Берасце ды Пінск. Усяго ў вобласці пражывае звыш тысячы грамадзян з цяжкім захворваннем імуннай сістэмы. Ад ВІЧ-інфекцыі сёлета на Берасцейшчыне памерла 15 жыхароў. Урач-эпідэміолаг Кацярына Нікрашэвіч распавяла ў чым крыецца галоўнае трагедыя захворвання:

– На жаль, ВІЧ-інфекцыя была і застаецца вельмі складанай у эпідэміялагічных адносінах. Чалавек, які заразіўся, вельмі доўга не адчувае ніякіх праблем са здароўем, але ён становіцца носбітам ВІЧ-інфекцыі, і гэта можа працягвацца доўга. Гэта не грып. Пры ВІЧ-інфекцыі першыя сімптомы хваробы могуць узнікнуць праз дзясяткі гадоў ад моманту заражэння. І ў гэтым складанасць і трагедыя ВІЧ-інфекцыі.

Па назіранню медыкаў, скарацілася колькасць захворванняў праз ужыванне наркотыкаў, галоўным чынам распаўсюду ВІЧ-інфекцыі зноў стала небяспечнае палавое жыццё.

* * *

У Пінску працягваецца барацьба з наркотыкамі. Правахоўнікі ліквідавалі “кропку”, дзе маладыя людзі ў хатніх умовах выраблялі наркатычныя сродкі. Турэмнае зняволенне чакае не толькі наркагандляроў, але і 66-гадовага пінчаніна, які здаваў ім у арэнду кватэру.

У антынаркатычнай кампаніі, якая разгарнулася ў краіне, актыўна ўдзельнічаюць грамадскія арганізацыі, што працуюць з нарказалежнымі. Па словах старшыні Пінскага аддзялення арганізацыі “Мацеры супраць наркотыкаў” Дыяны Ярмалюк, галоўнае – выратаваць наркаспажыўца ад турмы.

– Супрацоўнічаем з усімі арганізацыямі ў горадзе, якія займаюцца праблемай наркотыкаў. Гэта і органы ўлады, і праваахоўныя органы. Супрацоўнічаем, бо нам патрэбны людзі, якія карыстаюцца наркотыкамі, каб нешта спрабаваць змяніяць у іх жыцці. Гэта вялікая перамога, што ўлады ідуць нам насустрач. Кожны чалавек, які накіраваны на рэабілітацыю, гэта яшчэ адно выратаванае жыццё, бо чалавек, які знаходзіцца ў месцах зняволення, не вырашае праблему нарказалежнасці.

З лютага ў Беларусі ўзмацнілася адказнасць за выраб і ужыванне наркатычных сродкаў. Наркагандляры могуць атрымаць ад 15 да 25 год турмы, а нарказалежныя спачатку трапляюць пад адміністратыўную адказнасць, а за рэцыдыў – у турму.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя