Берасце. Марш герояў
Берасцейцы чарговы раз выйшлі на пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Супаў ён з анансаваным у сталіцы Беларусі „Маршам герояў”.
Па дадзеных МУС у мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 1000 чалавек, якія прайшліся маршам па цэнтры горада і спыніліся на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвараў. Там яны пад „Перемен” і „Тры Чарапахі” вадзілі карагоды, а таксама раздавалі ўдзельнікам мітынгу бутафорскія грошы:
– Канешне Берасце жыве. Такая сітуацыя ў краіне, павінны выйсці практычна ўвесь горад. Дзіўна, што берасцейцы сядзяць па кватэрах і па сапраўднаму добра не выйшлі.
У выніку спынення калоны на перакрыжаванні згаданых вуліц адбылася блакада транспартнага руху. Неўзабаве, для разгону дэманстрантаў сілавікі прымянілі вадамёт.
Адразу ж пасля ягонага выкарыстання пачаліся затрыманні. Пратэстоўцы зноў спрабавалі сфармаваць калону каб рушыць па бульвару Касманаўтаў, але „другая хваля” атакі сілавікоў і перакрыццё імі вуліцы канчаткова спыніла акцыю. Затрымана больш за дзясятак чалавек, са спісам якіх можна азнаёміцца на сайце праваабарончага цэнтру „Вясна”.
Сёння ў Берасці некалькі тысяч людзей выйшлі на мірную акцыю пратэсту, паведамляецца пра затрыманні.
Міліцыя патлумачыла, навошта прымяніла ў Берасці вадамёт. У афіцыйным прэс-рэлізе адзначаецца: “Сёння ў Брэсце каля 16:50 быў заблакаваны рух транспартных сродкаў на скрыжаванні праспекта Машэрава — бульвара Касманаўтаў Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжавання вадзілі карагоды, спявалі песні і выкрыквалі розныя лозунгі. Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства блакавалі рух грамадскага транспарту, стварылі рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам. З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян і забеспячэння бяспекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт”. Так тлумачыць міліцыя.
У Берасці калоне, якая засталася пасля разгону вадамётам, на бульвары Касманаўтаў дарогу перагарадзіла міліцыя са шчытамі. Людзі разбегліся па дварах. Таксама былі заўважаныя супрацоўнікі ў чорным са зброяй у руках. Відавочцы паведамляюць, што на бульвары затрымалі 10 чалавек.
У Берасці на вуліцы з’явіўся вадамёт. Яго ўжылі супраць пратэстоўцаў на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Пачаліся жорсткія затрымання, шмат АМАПу.
Людзі спыніліся на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух на ўчастку абцяжарана. Дэманстранты скандуюць «Гэта наша плошча». Рух на скрыжаванні закрыта, людзі крычаць «Менск, мы з табой», танчаць, спяваюць песні. Па Машэрава транспарт не едзе, тралейбусы і аўтобусы стаяць у крайніх правых палосах.
Берасцейцы знаходзяць на вуліцы вось такія паперкі.
У Берасці некалькі тысяч пратэстоўцаў пайшлі па вуліцы Міцкевіча ў кірунку плошчы Леніна, якая ачэпленая сілавікамі – але перадумалі, на скрыжаванні Міцкевіча і вуліцы Карла Маркса павярнулі – і пайшлі ў адваротным кірунку.
фота tut.by
Беларускае Радыё Рацыя