Берасце можа пераўтварыцца ў другі Віцебск
Так можа адбыцца ў бліжэйшыя тыдні, калі сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй не будзе нармалізавацца. Невядома наколькі доўга можа цягнуцца “плато”.
Паколькі адных выпісваюць — іншыя па чарзе здаюць станоўчы тэст на COVID-19:
– Нягледзячы на напружаную эпідэміялагічную сітуацыю, толькі частка людзей працягвае прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі і насіць маскі. Усё гэта робіць яшчэ больш напружаную сітуацыю для медыкаў.
Папярэджанне берасцейскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пра 100 пнеўманій у дзень можа быць звязана з тым, хто хутка ў горадзе ды вобласці пачнуць заканчвацца ложкі. Тады эпідэміялогі скажуць, што яны давалі інфармацыю — і вінаваціць улады без сэнсу.
Такія несур’ёзныя адносіны людзей да эпідэміі тлумачацца некалькімі прычынамі. Гэта і недастатковая інфармаванасць, і стомленасць ад прымусовай ізаляцыі, і надзвычай вялікая колькасць дрэнных навінаў штодня.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце