Берасце: Насіць маскі, не наведваць грамадскія месцы і не збірацца



Насіць маскі, не наведваць грамадскія месцы і не збірацца ў групах рэкамендуюць у Берасці.

Такія парады прагучалі ў мясцовай прэсе ад галоўнага лекара Берасцейскай абласной клінічнай лякарні Аляксандра Карпіцкага:

Чыноўнікі паступова, хоць і часткова, пачынаюць прымаць сітуацыю з эпідэміяй. Медыкі са спазненнем агучваюць меры, якія маглі б выратаваць сотні жыццяў і захаваць здароўе тысячам людзей. Людзі павінны аберагаць не толькі сябе, але і сваё асяроддзе — перакананыя медыцынскія супрацоўнікі.

Новай статыстыцы па Берасцейскай вобласці па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 не з’яўлялася.

Усё больш людзей аддае перавагу прыбыванню дома. Тыя, хто не мусіць абавязкова з’явіцца на працоўным месцы, абіраюць самаізаляцыю. Некаторыя, хто мае магчымасць, выязджаюць па-за межы горада, бліжэй да прыроды, асабліва на травеньскія святы.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце