Берасце: прэс-клуб “Грамадзянская супольнасць у Беларусі”



Новая серыя прэс-клубаў, якія адбываюцца цяпер у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!” па ўсёй краіне, працягваецца. 1 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завітаюць у Берасце, дзе абмяркуюць праблемы ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў.

Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Берасцейскай вобласці.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Менск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Дзмітрый Шыманскі, дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” (Брэст), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.

Мадэраваць сустрэчу будзе Міхаіл Мацкевіч.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 28 лютага).

Пачатак мерапрыемства – 17.00, офіс АРР „Дзедзіч”, (вул. Маякоўскага, 46-1)

Уваход вольны.

Паводле прэс-рэлізу