Берасце выйшла на Марш смелых
Паводле праваабаронцаў, у Берасці затрымана не менш за 10 чалавек, сярод якіх 63-гадовая Алена Гнаўк, якую раней неаднаразова судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
15.50. Людзі сабраліся каля касцёла, дзе стаіць народны мемарыял Раману Бандарэнку. Там яны правялі хвіліну маўчання. Перад выхадам з касцёла стаіць аўтобус з сілавікамі.
15.20. Людзі падышлі ўшчыльную да шэрагу сілавікоў. Супраць пратэстуючых ўжылі газ.
* * *
На вуліцы Савецкай затрымалі 63-гадовую Алену Гнаўк, якую раней неаднаразова судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
У горадзе калона дэманстрантаў дайшла да праспекта Машэрава, дзе ім перагарадзіў дарогу АМАП. Людзі скандавалі лозунгі ў падтрымку Рамана Бандарэнкі, а затым сышлі. Зараз невялікія групы дэманстрантаў працягваюць гуляць па Савецкай.
14.50. Людзі сталі насупраць шэрагу АМАПу, яны скандуюць «Я/Мы Рома».
* * *
14.20.У Берасці каля 200 дэманстрантаў сабраліся на перакрыжаванні Савецкай і вуліцы Маякоўскага. Калона крычала: «На касцёл».
Ля крыжа касцёла на Леніна стаіць народны мемарыял Раману Бандарэнку. Людзі пакуль стаяць, не ідуць.
* * *
У Берасці па вуліцы Савецкай ідзе калона пратэстоўцаў. Яны скандуюць: „Я выходжу!”, „Жыве Беларусь!”
* * *
У Берасці людзі ідуць па вуліцы Савецкай, скандуюць «Жыве Беларусь». У агульнай складанасці гуляе каля 150 чалавек – асобнымі групамі без сімволікі. Яны скандуюць «Жыве Беларусь», «Не забудзем, не даруем!» і «Я выходжу”.
У горадзе адбыліся затрыманні.