Берасце: Заводу тут не месца!



Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі „АйПаўэр” ізноў спрабуюць дамагчыся правядзення дазволеных масавых мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які дапамагае ініцыятыўнай групе праціўнікаў разбірацца ў юрыдычных пытаннях:

– Мы падалі ў райвыканкам адну заяўку на дэманстрацыю пад назвай “Заводу тут не месца!” – наўпрост ля плоту гэтага завода. І таксама падалі тры заяўкі на мітынг у “Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў”. Усё гэта на адзін день. Мы спадзяёмся, што нам усё ж такі дазволяць рана ці позна нашыя масавыя мерапрыемствы.

Адказы ўладаў аб тым ці дазволяць правядзенне мітынгаў, згодна з заканадаўствам, заяўнікі атрымаюць не пазней чым за пяць дзён да меркаваных масавых мерапрыемстваў. Бліжэйшае з іх, пратэстоўцы супраць заводу, у заяўцы пазначылі на 9 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце