Берасцеец спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 грамаў марыхуаны
Супрацоўнікі Берасцейскай мытні 30 лістапада ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення „Варшаўскі мост” канфіскавалі марыхуану.
Як паведамляе прэс-група мытні, падчас кантролю пасажыраў рэйсавага аўтобуса Варшава — Санкт-Пецярбург сярод асабістых рэчаў 39-гадовага жыхара Берасця былі выяўленыя два скруткі з рэчывам расліннага паходжання карычнева-зялёнага колеру.
Згодна з заключэннем абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, гэты сродак — марыхуана. Яе агульная вага склала каля 500 грамаў.
Брэсцкай мытняй у дачыненні да грамадзяніна за перавозку праз мяжу наркатычных сродкаў распачатая справа па ч. 2 арт. 328-1 КК.
belapan.by
