Берасцеец знойдзеныя 100 даляраў кінуў у скрыню для ахвяраванняў
У Берасці мужчына знайшоў 100 даляраў і кінуў іх у скрыню для ахвяраванняў на царкву. Купюру згубіў наведвальнік гандлёвага цэнтра. Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі запіс з камеры відэаназірання ў гандлёвым аб’екце, на якой было відаць, што дадзеную купюру на падлозе знайшоў мужчына. Пасля гэтага ён прадпрымаў меры, каб знайсці яе ўладальніка: звяртаўся да людзей побач і паказваў ім 100 даляраў. А не знайшоўшы гаспадара валюты, апусціў яе ва ўсталяваную ў гандлёвым цэнтры скрыню для ахвяраванняў на царкву. Пры аглядзе празрыстай скрыні супрацоўнікі міліцыі ўбачылі 100 даляраў. Цяпер гаспадар 100 даляраў сам вырашыць, ці звяртацца па вяртанне купюры ў манастыр, якому належыць скрыня для ахвяраванняў.
Паводле tut.by
