Берасцейшчына адзначае Дзень незалежнасці Украіны



Актывісты ўкраінскай грамады традыцыйна адзначаюць дзяржаўныя і нацыянальныя святы сваёй гістарычнай Радзімы ў Берасцейскай вобласці. У Берасці ўскладаюць кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку, а на Кобрыншчыне да мемарыяльнай шыльды ў гонар пісьменніка Дзмітрыя Фалькоўскага.

Сцяг Украіны

У Пінску наведваюць ды запальваюць знічы на магіле маці мітрапаліта Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Анастасіі Іназемцавай.

Актывіст украінскай грамады Міхаіл Арцёменка лічыць, што кожны ўкраінец павінен адзначаць Дзень сцяга і незалежнасці, бо гэтыя святы яднаюць:

– Для мяне Дзень сцяга і Дзень незалежнасці Украіны з’яўляецца вельмі вялікім святам таму, што шмат пакаленняў марылі пра незалежнасць нашай дзяржавы, якая столькі гадоў была падпарадкавана іншым краінам, але не мела сваёй дзяржаўнасці. За гэтую волю загінула вельмі шмат людзей, гэта свята ўсе ўкраінцы свету павінны адзначаць таму, што яно для нас вельмі важнае.

У сувязі з трагічнымі падзеямі на ўсходзе Украіны, берасцейскія ўкраінцы не плануюць пампезных мерапрыемстваў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя