Берасцейшчына: Колькасць хворых на Covid-19 за два тыдні вырасла ў тры разы



Звыш трох тысяч станоўчых тэстаў на Ковід-19 зафіксавана на Берасцейшчыне.

Такая апошняя агучаная статыстыка ў рэгіёне пасля больш чым двухтыднёвага маўчання ўладаў:

– Самая складаная сітуацыя апынулася на Лунінеччына, у Баранавічах ды Ганцавічах. Занепакоенасць таксама выклікаюць Бяроза і Столін. Паводле мапы, сур’ёзная праблема з каронавіруснай інфекцыяй ёсць таксама ў Іванаўскім раёне.

Апошняя лічба — 3195 выпадкаў. Колькасць хворых на Ковід-19 за два тыдні вырасла ў тры разы. З такімі тэмпамі на канец месяца ў Берасцейскай вобласці будзем мець дзесяць тысяч хворых.

Для аказання дапамогі тым, хто мае каронавірусную інфекцыю, прадугледжана звыш шасці тысяч ложкаў. Пры гэтым палову з іх ужо можна лічыць занятымі. Прадстаўнікі ўлады сцвярджаюць, што ў вобласці пакуль дататкова апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце