Берасцейшчына лідзірае па палітычна матываваных крымінальных справах



Не менш за 150 чалавек – столькі зараз фігурантаў палітычна матываваных крымінальных справаў па Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведаміла валанцёр мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтру „Вясна” спадарыня Ганна. Яна адзначыла, што такая лічба вельмі ўражвае:

– Гэта вельмі шмат. Пра некаторыя справы мы даведваемся, калі пачынаецца суд. Так што магчыма недзе штосьці прапусцілі. Рэальных спраў недзе каля двухсот па вобласці. Думаю, гэта досыць шмат для вобласці. І асабліва, калі параўноўваць гэтыя лічбы з іншымі абласцямі.

Валанцёр таксама звярнула ўвагу, што па рэспубліцы ўжо маем звыш двух соцен вязняў сумлення, чацвёртая частка з іх прыходзіцца на Берасцейскую вобласць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце