Берасцейшчына: Статыстыка захворванняў на COVID-19 па-ранейшаму цмяная
Колькі на Берасцейшчыне кантактаў першага і другога ўзроўняў — “медыцынская таямніца”. Ні чыноўнікі, ні прадстаўнікі сферы аховы здароўя такія лічбы не агучваюць:
– У Берасцейскай вобласці за збор такіх дадзеных адказвае занальны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Па правілах, кантакты першага ды другога ўзроўняў павінны быць апрацаванымі ад трох да пяці дзён. Але, як паказвае практыка, не ўсе трапляюць на ізаляцыю.
Медыцынскія супрацоўнікі звяртаюць увагу на тыя асобы, што прыбываюць з-за мяжы. Усе яны праходзяць праз чатырнаццацідзённы каранцін, хоць афіцыйна эпідэмія ў краіне не аб’яўлена.
Таксама ў першую чаргу на каронавірус даследуюць тых, хто ўжо хворы на пнеўманію ці мае запаленне лёгкіх. Бальнічны ліст звычайна адкрываецца на тры тыдні.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце