Берасцейшчына: улады засакрэчваюць колькасці заражаных
Ні колькасць людзей, што знаходзяцца на самаізаляцыі, ні колькасць хворых на COVID-19 не паведамляецца ў Берасцейскай вобласці. Засакрэчванне інфармацыі, агучванне якой неабходна для захавання жыцця і здароўя насельніцтва, стала тэндэнцыяй:
– Жыхароў вобласці турбуе тое, што яныне ведаюць, у якіх менавіта гарадах і якая колькасць станоўчых тэстаў на каронавірус была зафіксавана. Менавіта таму яны баяцца аддаваць дзяцей у школы, без патрэбы не наведваюць крамы і не перасоўваюцца па вуліцах. Таксама заўважна змяньшэнне колькасці людзей у грамадскім транспарце прыкладна на 20-30 працэнтаў. Яны абіраюць шпацыр або наўпрост перасядаюць на ровары.
Масавыя мерапрыемствы, за выключэннем футбола, застаюцца адмененымі. Прычыны дзве — на іх прыходзіць малая колькасць удзельнікаў і ўлады баяцца імклівага росту колькасці захворванняў у рэгіёне. Таксама невядомай застаецца лічба тых, хто змог перамагчы COVID-19 .
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце