Берасцейшчына: установы аховы здароўя вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы



Усё меньш хворых на каронавірус прымаюць лякарні на Берасцейшчыне – афіцыйна тут эпідэмія ідзе на спад. Установы аховы здароўя пачынаюць працаваць у звычайным рэжыме:

– Так стала вядома пра вяртанне да звычайнага рэжыму працы Берасцейскага скурна-венералагічнага, а таксама Баранавіцкага анкалагічнага і наркалагічнага дыспансераў.

На дадзеным этапе ўсе памяшканні дэзінфікуюцца, каб туды маглі трапіць пацыенты з профільным планавым лячэннем.

У той жа час такая інфармацыя выклікае занепакоенасць у жыхароў Берасцейшчыны. Паколькі паводле родных ды знаёмых тых, хто хварэе на Ковід-19 ці нават памірае ад яго, іх меньш не становіцца. Наадварот – часамі назіраецца пагаршэнне. І такія меры жыхары вобласці лічаць заўчаснымі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце