Раман Кiсляк: Зноў iмкнемся зарэгiстравацца
Паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання збіраюцца ў Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
«Пасля адмовы не забаронена паўторна звяртацца і адстойваць свае правы на экалогію», – адзначыў ён:
– Зноў трэба правесці ўстаноўчы сход, павінна прысутнічаць не менш за 10 чалавек. Мы маем права падаць паўторна на рэгістрацыю і гэтым маем намер скарыстацца ў бліжэйшы час. Гэта дасць магчымасць дзейнічаць нашаму экалагічнаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню і больш эфектыўна прыходзіць да чыноўнікаў і прадстаўляцца грамадскасцю, а не проста актывістамі.
Як дадае Раман Кісляк, гэта дасць магчымасць стварыць шырокае, масавае грамадскае аб’яднанне, каб усе маглі далучацца да яго, і мы б паказалі, як нас шмат у Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце