“Берасцейскае права” паведамляе пра парушэнні правоў чалавека
Некалькі соцен бюлетэнеў “Берасцейскае права” было распаўсюджана на цэнтральных вуліцах Берасця прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінскі Камітэт” разам з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюза Беларусі. У друкаваных матэрыялах актывісты адлюстравалі сітуацыю з правамі чалавека за апошніх некалькі месяцаў. „Уся інфармацыя, якая змешчана ў бюлетэні, датычыць мясцовай тэматыкі,” – адзначыў палітык, адзін з удзельнікаў раздачы “Берасцейскага права” Ігар Маслоўскі:
– Мы лічым, што мясцовыя ўлады ў берасцейскім рэгіёне сістэматычна парушаюць правы чалавека. Мы не толькі распаўсюджвалі бюлетэнь, але і праводзілі адпаведны маніторынг. Бо ў размовах з жыхарамі нашага горада мы закраналі праблемы менавіта абароны правоў чалавека, праблемы, з якімі штодзень сутыкаюцца людзі.
„Фактычна кожны другі чалавек сказаў, што парушаюцца ці яго палітычныя, ці яго эканамічныя, ці яго сацыяльныя правы,” – дадаў палітык. Менавіта таму, лічыць Ігар Маслоўскі, варта ладзіць такія інфармацыйныя кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота mybrest.by