’’Берасцейскае права’’ шукае шляхі да чытачоў



Каля трох соцен экзэмпляраў бюлетэня ’’Берасцейскае права’’ за першы тыдзень лютага распаўсюдзілі актывісты берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з прафсаюзнымі актывістамі і праваабаронцамі. Інфармацыйныя матэрыялы на тэму права на доступ да атрымання адукацыі атрымалі на цэнтральных вуліцах гораду яго жыхары, – пра гэта распавёў адзін з арганізатараў акцыі, палітык Ігар Маслоўскі:

– Бюлетэнь атрымліваюць з большага мэтавыя групы. Гэта людзі, якія ставілі подпісы, напрыклад, за дзіцячы гарадок, ці подпісы за даступнасць адукацыі, але тым не менш мы бюлетэнь імкнемся распаўсюджваць і публічна, адкрыта. Гэта пешаходная вуліца Савецкая, гэта прыпынкі, каб таксама і іншыя мэтавыя групы маглі скарыстацца з гэтай інфармацыі.

Як адзначыў актывіст, яшчэ адна не менш важная тэма, што была закранутая ў выданні – гэта адсутнасць самакіравання ў горадзе. Без доступу па інфармацыі пра гарадскі бюджэт прадстаўнікі грамадства не могуць даведацца, колькі і чаму выдаткоўваецца грошай на галіну адукацыі.

Беларускае Радыё Рацыя