Берасцейскага блогера выклікаюць у Следчы камітэт



Берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна выклікаюць у Следчы камітэт. Падставаю стала нібыта абраза прадстаўніка ўлады ў Інтэрнэце. З мэтаю праверкі міліцыянты забралі ў актывіста асабісты ноўтбук  і тэлефон.

Патэнцыйны кандыдат ад Руха “За Свабоду’’ Сяргей Пятрухін звязвае такую сітуацыю са сваёй палітычнай актыўнасцю ў час парламенцкай кампаніі:

– Прыйшоў да думкі, што гэта ўсё ж такі пераслед за мае прэтэнзіі на ўдзел у палітычным жыцці. Незаконна забралі ноўтбук і незаконна не будуць аддаваць.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамілі блогеру, што яго выклік не звязаны з ягонай палітычнай дзейнасцю, а праверку яны праводзяць у межах артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу ’’Абраза прадстаўніка ўлады’’.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота euimedia.com