Берасцейскага каардынатара БХД выклікаюць у пракуратуру



Каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і кампаніі „Народны кантроль” па Берасці Аляксандра Храпко выклікаюць у пракуратуру. Падставай стала нібыта дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Актывіст упэўнены, што такім чынам прадстаўнікі ўлады хочуць аказаць ціск на самых актыўных прадстаўнікоў грамадскай супольнасці:

– Мне падаецца, што ўлада аказвае ўціск не з-за таго, што хутка будуць выбары прэзідэнта, яны неяк намагаюцца зрабіць нешта такое, каб мінімалізаваць наступствы нейкіх негатыўных дзеянняў з боку апазіцыі на адрас улады. Яны спрабуюць застрашыць самых ініцыятыўных прадстаўнікоў апазіцыі для таго, каб апазіцыя стала слабай і не змагла нічога супрацьпаставіць у час маючых адбыцца выбараў.

Выклік у пракуратуру прызначаны на 13-га лістапада. Актывіст мяркуе, што яму вынясуць папярэджанне.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце