Берасцейскага журналіста пераследуе міліцыя



Берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук разам з калегай вёў прамы відэарэпартаж з будынку міліцыі. Алесю ў чарговы раз за апошнія тры месяцы даслалі позву, спрабавалі абвінаваць у парушэнні закона пра СМІ. Каментуе візіт і жывую трансляцыю з пастурунка міліцыі:

– Па закону мы можам гэта рабіць, бо дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі адкрытая для грамадзян і СМІ. Міліцыі было цікава, як мы гэта робім, але не змаглі даведацца. Мы зрабілі гэта, гэта ёсць, людзі глядзелі, было цікава.

Раней Алесю Ляўчуку прысудзілі штраф за „незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі” і гэта ўжо другая падобная справа. Журналіст падаў скаргу і заявіў, што ў выніку адмоўнага рашэння суду, збіраецца дайсці да Камітэта ААН па правах чалавека.

„Тое ж самае буду рабіць і датычна сённяшняй размовы ў міліцыі, пасля якой чакае суд”, – кажа фрылансер.

Broadcast live streaming video on Ustream

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце