Берасцейскага журналіста выклікалі ў міліцыю
Берасцейскага журналіста Максіма Хлябца выклікалі ў міліцыю. У сваім Twitter Максім напісаў наступнае: “Нехта ананімна ў чат-бот міліцыі ў Менску напісаў, што на маёй старонцы ў ВКонтакте ёсць фота з бел-чырвона-белай сімволікай. Разбіраюцца цяпер”, – напісаў Максім.
Вядома, што адміністрацыйнай справы не заведзена, але журналіст не выключае, што могуць выклікаць паўторна.