Берасцейскаму абласному ТБМ – быць!



Паўстане Берасцейскае абласное Таварыства беларускай мовы. Так вырашылі сябры Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах на паседжанні рады.

У сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах сабраліся сябры таварыства, з Менска прыехала кіраўніцтва: старшыня Алена Анісім, яе намеснік, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, ганаровы старшыня Алег Трусаў, дырэктар беларускага ліцэя Уладзімір Колас і іншыя. Сустрэча пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра Віктару Сырыцу. Адной з мэтаў сустрэчы было стварэнне аргкамітэта для склікання канферэнцыі па стварэнні Берасцейскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, гаворыць Алена Анісім:

Каб актывізаваць, зарганізаваць дзейнасць тых людзей, якія сёння падтрымліваюць Таварыства беларускай мовы, але, на жаль, не маюць вось такой арганізацыі. Таму мы лічым, што трэба ўсіх гэтых людзей згуртаваць і далей рухаць нашыя справы.

У аргкамітэт абраны 5 чалавек. Адказным за стварэнне абласной Берасцейскай арганізацыі таварыства абраны сябра Баранавіцкай арганізацыі, паэт Алесь Белы.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя