Берасцейская абласная калегія суда прызнала рацыю прыбіральшчыцы



Берасцейская абласная калегія суда пры паўторным разглядзе справы былой прыбіральшчыцы вагоннага дэпо Марыны Мазурэнка вынесла нарэшце рашэнне на яе карысць.

IMG_0549

Каля 14 мільёнаў рублёў будзе вылічана з начальніка лакаматыўнага дэпо, па віне якога Марына і яе калега па працы Ганна Кавальчук былі пераведзены на іншае месца працы са шкоднымі ўмовамі без узгаднення з імі.

Калі супрацоўніцы запратэставалі, іх проста звольнілі, кажа прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:

– Судовая калегія першапачаткова адхіліла артыкул закона, а ўжыла іншую норму, мы напісалі наглядную скаргу. Старшыня абласнога таксама адхіліў нашу скаргу, ну а намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь указаў, што насамрэч дапушчана парушэнне.

Кіраўніцтва праявіла жорсткасць і абыякавасць у адносінах да сваіх супрацоўніц. На той час Ганна Коваль была анкахворай. Яе справа завершылася трохі раней, жанчына ў красавіку атрымала 35 мільёнаў кампенсацыі.

IMG_0550

Беларускае Радыё Рацыя