Берасцейская кампанія „За вела Берасце” набыла афіцыйны статус



Актывісты кампаніі ’’За вела Берасце’’ атрымалі афіцыйную рэгістрацыю. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова зарэгістравана ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Берасце. Адзін з каарыданатараў кампаніі Уладзімір Красько перакананы, што такі крок адкрывае новыя межы для дзейнасці ініцыятывы:

– На наш погляд гэта пашырае магчымасці для дзейнасці кампаніі “За вера Берасце”. Гэта дае магчымасць афіцыйна супрацоўнічаць, па-першае, з рознымі ўстановамі, пачынаючы ад дзяржаўных, а таксама з адукацыйнымі ўстановамі, што для нас вельмі важна, і таксама пашыраць сваю дзейнасць і супрацоўніцтва з іншымі клубамі горада Берасце.

Адна з асноўных мэтаў кампаніі ’’За вела Берасце’’ – стварэнне ўмоваў для перасоўвання веласіпедыстаў у гарадскім асяроддзі і павелічэнне колькасці прыхільнікаў веларуху.

Беларускае Радыё Рацыя