Берасцейская крама «Князь Вітаўт» пакуль будзе працаваць у анлайне
Адкрыць краму «Князь Вітаўт» у афлайне ў Берасці атрымаецца прыкладна праз паўгода.
Але ўсё залежыць спрыяльных палітычных умоваў ды сезоннасці. На дадзены момант яна даступная праз анлайн-платформу, — распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniz.by Алег Чапараў:
– Ёсць, канешне, такія планы, яны ніколі нас не пакідалі, але, шчыра кажучы, нават не ведаем, ці ў гэты момант гэта рабіць, ці надышоў для гэтага час. Ці будзе зноў нейкі пераслед з боку ўладаў і падвышаная такая ўвага з гэтымі ўсімі праверкамі. Мы плануем працаваць у анлайне. Калі адкрываць афлайн, то ўжо недзе толькі напрыканцы вясны.
Алег Чапараў адзначыў, што зараз праз анлайн-краму таксама можна набыць цішоткі з выявамі аўтазакаў. Нягледзячы на спрэчкі з уладамі, канчаткова з продажу яны знятыя не былі.
Якія прадметы з бел-чырвона-белай сімволікай зараз самыя папулярныя? Што можна набыць з незвычайным і яскравым надпісам? А што падараваць у нацыянальным стылі на дзень народзінаў ці на калядныя ды навагоднія святы? На пытанні адказаў „Госць Рацыі”, саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniz.by Алег Чапараў.
Цалкам размова з „Госцем Рацыі” Алегам Чапаравым:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце