Берасцейская “Мова нанова” пачынае новы сезон



Своеасаблівым напамінам пра бясплатныя курсы беларускай мовы стала арганізаваная вядоўцамі экскурсія на былую савецка-польскую мяжу. Гідам экскурсіі быў гісторык, ваенны рэканструктар і аўтар манаграфій па гісторыі ХХ стагоддзя Ігар Мельнікаў. Ён паказаў берасцейцам такія былыя памежныя мястэчкі, як Заслаўе і Ракаў, распавёў пра кантрабанду і ўплыў мяжы на лёсы людзей, а таксама закрануў тэму пачатку савецка-нямецкай вайны. Вядоўца курсаў Максім Хлябец зазначае, што тэма мяжы вельмі зразумелая і блізкая для жыхароў горада над Бугам па розных прычынах.

– Мы зладзілі такую экскурсію, таму што зараз Берасце знаходзіцца на мяжы з Польшчай. І нам стала цікава, як жылі людзі на старой мяжы, калі яна праходзіла па тэрыторыі сучаснай краіны і цэлыя беларускія вёскі былі падзеленыя Заходняй і Усходняй Беларуссю.

Курсы “Мова нанова” ў Берасці пачнуцца ў верасні, як і ў іншых гарадах. Арганізатары пакуль вызначаюцца з дэталямі, але з пэўнасцю заяўляюць, што курсы ў памежным горадзе будуць працягвацца.

[Not a valid template]

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтаркі