Берасцейская пракуратура не прызнала фальсіфікацый выбарчага працэсу
Пра гэта паведаміў доўгатэрміновы назіральнік Уладзімір Вялічкін. Пракуратура перанакіравала скаргі экс-кандыдатаў у выбарчыя камісіі. Тыя таксама адхілілі заўвагі і прызналі выбары празрыстымі, — адзначыў эксперт:
— Пракуратура пераслала іхныя скаргі ізноў жа ж у тую выбарчую камісію. А выбарчая камісія таксама не ўбачыла там нейкіх падстаў для задавальнення. То бок пракуратура самаўхілілася ад нейкай ацэнкі законнасці таго, што адбывалася падчас выбараў.
Паводле Уладзіміра Вялічкіна, экс-кандыдаты не маюць намеру абскарджваць свае звароты ў вышэйшыя інстанцыі. Яны перакананыя, што гэта не прынясе нейкіх вынікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
