Берасцейская вобласць набліжаецца да піку захворвання на COVID-19



Жыхары Берасцейскай вобласці актыўна прытрымліваюцца маскавага рэжыму як у крамах і аптэках, так і ў транспартных сродках:

-Таксама ў грамадскіх месцах можна сустрэць налепкі ды аб’явы пра неабходнасць мець пры сябе маску ды захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

У сваю чаргу Берасцейскі занальны цэнтр гігены і эпідэміялогіі нагадвае прадстаўнікам прадпрыемстваў ды ўстановаў не толькі пра стварэнне ўмоваў для сацыяльнага дыстанцыянавання, але і пра ўстрыманне па магчымасці ад правядзення карпаратываў ды забаўляльных мерапрыемстваў у аб’ектах грамадскага харчавання і аграсядзібах.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што вобласць у сярэдзіне снежня набліжаецца да піку захворвання і літаральна праз два-тры тыдні колькасць хворых пойдзе на спад. Пры гэтым зачыняюцца межы і не падаюцца праўдзівыя статыстычныя дадзеныя па COVID-19.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: МН