Берасцейская вобласць яшчэ не выйшла на плато па COVID-19
Цэнтральная і першая гарадская лякарні ў Берасці працуюць у якасці інфекцыйных шпіталяў. Таксама задзейнічаныя туберкулёзны, скурна-венералагічны і анкалагічны дыспансэры:
– У сувязі з другой хваляй каронавіруснай інфекцыі часова абмежаваная, але цалкам не адмененая планавая шпіталізацыя пацыентаў.
У абласной клінічнай лякарні ёсць тры сотні кіслародных кропак, а таксама каля пяці дзясяткаў апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Берасцейская вобласць яшчэ не выйшла на плато. Дакладныя лічбы па зарэгістраваных выпадках па рэгіёне не агучваюцца. Прагназуецца, што эпідэмія можа пайсці на спад пасля навагодніх ды калядных святаў. Берасцейскія эксперты ў сферы медыцыны сцвярджаюць, што рост колькасці хворых на каронавірус і стабілізацыя будуць цягнуцца не больш за 4-5 тыдняў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Reuters