Берасцейская журналістка абскарджвае штрафы



Журналіст-фрылансер Аліна Літвінчук падала касацыйную скаргу ў Берасцейскі абласны суд на пастанову суда Ленінскага раёну Берасця, які 3-га чэрвеня прысудзіў яе да адміністрацыйнай адказнасці (суддзя Дзмітры Шурын).

Аліна Літвінчук

 

Журналістку абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ па дзвюх справах і асудзілі агулам на 60 базавых велічыць штрафу. У судзе фігуравалі раздрукоўкі матэрыялаў з сайту нашага «Беларускага Радыё Рацыя» – расказвае Аліна Літвінчук:

Суд не змог прадэманстраваць, чаму ўсталяванае для мяне абмежаванне на збор і распаўсюд інфармацыі, таксама чаму не ўлічаны палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных пагадненняў, якія Беларусь падпісала. Таксама хачу прыгадаць, што суд не задаволіў ніводную з маіх прыкладзеных скаргаў.

Аліна Літвінчук таксама спрабавала атрымаць копію пратакола судовага пасяджэння, якую суддзя абяцаў выдаць яшчэ на мінулым тыдні. Аднак суддзя напісаў рэзалюцыю, якая абмежавала права на атрыманне гэтай копіі – працягвае журналісткі:

Лічу, што пратакол не выдалі ў тым ліку таму, што справа была сфальсіфікаваная, нават гэта адбывалася ў залі суда. І пратакол або ўвогуле не напісаны да гэтага часу, або ён сфальсіфікаваны, і можа не ўключаць нейкія мае скаргі або хадайніцтвы.

Журналістка рыхтуе ў сувязі з гэтым скаргу на імя старшыні суда. Сёлета суды ўжо 20 разоў штрафавалі журналістаў паводле арт. 22.9 ч.2 КаАП – “незаконны выраб прадукцыі СМІ”, у тым ліку чатыры разы — Аліну Літвінчук.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя