Берасцейскі абласны суд не задаволіў апеляцыйны пратэст пракурора
Берасцейскі абласны суд не задаволіў апеляцыйнага пратэсту пракурора Драгічынскай пракуратуры Васіля Дзяшко.
Пракурор апратэставаў рашэнне Драгічанскага суда ў дачыненні да 16-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Антопаль Аляксандра Несцярука. Падлетак пакараны шасцю месяцамі абмежавання вольнага часу за сарваны з Дома культуры дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.
Кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Даволі нечаканым аказаўся прысуд Калегіі па крымінальных справах Берасцейскага абласнога суда адносна так званага злачынства Аляксандра Несцярука. Пракуратура абскардзіла гэтае рашэнне, бо лічыла занадта мяккім для такога „страшнага” злачынства. У самой пастанове суда ніякім чынам не было адзначана, што фактычна сцяг, сарваны Аляксандрам Несцяруком, не адпавядаў стандартам дзяржаўнага сцяга і адпаведна пра нейкі здзек з дзяржаўнага сцяга не магло быць гаворкі.
Пракурор лічыць недастатковым прымусовай меры выхаваўчага характару, калі падлетак павінен быць дома з 22 вечара да 6 раніцы з абавязкам раз у месяц адзначацца ў міліцыі. Паводле Дзяшко, за здзек з дзяржаўнага сцяга Несцярук павінен быць пакараны шасцю месяцамі хатняй хіміі”.
Беларускае Радыё Рацыя