Берасцейскі абласны суд падтрымаў улады Бярозы



судБерасцейскі абласны суд, як і Бярозаўскі раённы, адозву дазволу на пікет на 25 сакавіка Бярозаўскім райвыканкамам палічыў абгрунтаванай. Пікет замовілі бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты.

У райвыканкаме ў адной з мэтаў пікету – пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў ва Украіну – убачылі экстрэмізм. Кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

–  Берасцейскі абласны суд падтрымаў меркаванні юрыста Бярозаўскага абласнога выканаўчага камітэта, які спасылаўся на тое, што паколькі мы хацелі выказаць пратэст супраць увядзення расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, то гэта магло паспрыяць нацыянальнай розні паміж грамадзянамі Расеі і Украіны, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі. І гэта магло паспрыяць распальванню нацыянальнай варожасці.

Просьба праваабаронцаў правесці лінгвістычную экспертызу не знайшла падтрымкі ў судзе.

Праваабаронцы лічаць рашэнне касацыйнай інстанцыі палітычным. Па словах праваабаронцаў, рашэнне будзе абскарджана ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

Фота zakon.ru