Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда знаходзіцца дома
Андрэй Шарэнда даглядае двух непаўнагадовых дзяцей, пакуль іхняя маці змешчаная ў СІЗА.
Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда знаходзіцца дома.
Сёння, 31 траўня, ён быў затрыманы і дапытаны. Цяпер Андрэй пад хатнім арыштам, яму забаронена карыстацца тэлефонам, у тым ліку мэсэнджэрамі, паведамілі «Белсату» сваякі мужчыны.
Нагадаем: Андрэй Шарэнда даглядае двух непаўнагадовых дзяцей, пакуль іхная маці Паліна Шарэнда-Панасюк ужо змешчаная ў СІЗА.
