Берасцейскі актывіст аштрафаваны на тры базавыя велічыні
Суд Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка аштрафаваў на 3 базавыя велічыні (73,5 рубля) актывіста Канстанціна Астапука, які абвінавачваўся ў непадпарадкаванні міліцыі падчас затрымання 30 верасня. Астапук ішоў з плошчы Леніна, дзе традыцыйна ў нядзелю сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
За ўдзел у акцыі 4 кастрычніка актывіст ужо быў аштрафаваны на 14 базавых велічынт (343 рублі).
Яшчэ адна праціўніца будаўніцтва завода Юлія Зубік 10 кастрычніка атрымала штраф у памеры 5 базавых велічынь (122,5 рубля) за ўдзел у той жа акцыі. Рашэнне таксама прыняў суд Ленінскага раёна горада.
