Берасцейскі блогер Зміцер Гарбуноў асуджаны за абразу Лукашэнкі
Два месяцы – столькі за кратамі знаходзіцца блогер з Берасця Зміцер Гарбуноў. Палітвязень быў змешчаны пад варту за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады.
Палітвязень абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта артыкул 369 або „Абраза прадстаўніка ўлады” і артыкул 368 або „Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Быў арыштаваны і асуджаны за каментар, пакінуты ў чэрвені 2021 года пад фатаздымкам лідскага міліцыянта Антона Кацілы. У допісе ішла гаворка пра тое, што прадстаўнік сілавых структур меў дачыненне да затрымання Вітольда Ашурка.
Да таго ж у матэрыялы справы ўвайшоў каментар, пакінуты ў жніўні 2021 года ў Facebook-суполцы адносна выказвання Лукашэнкі пра бел-чырвона-белы сцяг.
Вынік суда – 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Утрымліваецца ў СІЗА №7 горада Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя