Берасцейскі Чырвоны Крыж катаў дзяцей на цеплаходзе



Некалькі соцен дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і цяжкімі формамі захворванняў атрымалі падарункі і пакаталіся на цеплаходзе ў Берасці. Гарадская арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяла акцыю да Міжнароднага дня абароны правоў дзяцей, – распавяла адна з арганізатараў мерапрыемства Ніна Саванеўская:

– Гэта стала традыцыяй – штогод да Дня абароны дзяцей арганізоўваць прагулку на цеплаходзе. Акрамя таго, з дапамогай скарбонак, мы збіраем грашовыя сродкі і арганізоўваем салодкі стол. Дакладней, мы кожнаму дзіцяці ўручаем кандыдарскія салодкія наборы – там і сок, і кандытарскія вырабы. І прагулка на цеплаходзе.

Сродкі на правядзенне акцыі да Міжнароднага дня абароны правоў дзяцей былі сабраныя цягам месячніка Чырвонага Крыжа ў Берасці, які ладзіўся ў траўні. Галоўная мэта – палепшыць якасць жыцця дзяцей, сем’і якіх маюць праблемы псіхалагічнага і псіхічнага характара.

Беларускае Радыё Рацыя