Берасцейскі клуб “Рубеж” абвяшчае прызыў
Гурток ваенна-гістарычнай рэканструкцыі „Рубеж” з Берасця абвяшчае прызыў. Кіраўніцтва клуба ў апошнія дні года заклікае ўсіх аматараў гісторыі і ваеннай справы падаваць заяўкі на ўступ у клуб.
Кажа адзін з кіраўнікоў, старшыня мясцовага таварыства аховы помнікаў культуры Алесь Жаркоў:
– У Першай сусветнай вайне ў Берасці ў нас 10 чалавек. У гэтым годзе нашаму клубу споўнілася дзесяць гадоў. У прынцыпе рэканструктары, якія займаюцца Першай сусветнай вайной у Беларусі ўсяго назбіраецца чалавек 40, з іх па розных прычынах могуць выязджаць, груба кажучы, чалавек 30. Такая даволі затратная па форме, экіпіроўцы і рыштунку. У большай масе людзі ў нас мала схільныя да вывучэння гісторыі.
Клуб браў удзел у штогадовым фэсце рэканструкцыі падзеяў Першай сусветнай вайны ў Скоках. На пляцоўцы каля сядзібы Нямцэвічаў „Рубеж” ужо чацвёрты год разам з партнёрамі ладзіць ваеннна-гістарычнае відовішча.
Беларускае Радыё Рацыя