Берасцейскі „Марш мудрасці” вітаў Алену Гнаўк



19 кастрычніка берасцейцы сталага веку выйшлі на „Марш мудрасці”. У ім прыняло ўдзел каля 50 чалавек. Падчас маршу людзі скандавалі: „Жыве Беларусь!”, „Берасце — наш горад!”, „Мы за нашых унукаў!”.

Удзельнікі маршу дайшлі да прыступкаў суда Ленінскага раёна горада. У гэты час там адбываўся разгляд справы 63-гадовай Алены Гнаўк, якая ўжо адбыла 15-суткавае пакаранне за „ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” і якую цяпер спрабуюць судзіць яшчэ раз.

Новую справу ў адносінах да яе адправілі на дапрацоўку і пенсіянерка была затрымана наноў. Алена Гнаўк знаходзіцца пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця. 

Паводле праваабаронцаў, затрыманняў падчас „Маршу мудрасці” не было.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце